Дазвол на часовае пражыванне ў сувязі з іншымі абставінамі (для ўладальнікаў нацыянальных гуманітарных віз, выданых уладамі Рэспублікі Польшча)

Выберыце актуальнае для Вас пытанне альбо азнаёмцеся з поўнай інфармацыяй аб дазволе

Абскарджанне

Орган вышэйшай ступені адносна Ваяводы ў справах аб выдачы дазволаў на часовае пражыванне з'яўляецца Кіраўнік Упраўлення па справах іншаземцаў. Задачы Кіраўніка Упраўлення па справах іншаземцаў у сферы апеляцый па гэтых справах выконвае Аддзел легалізацыі пражывання Упраўлення па справах іншаземцаў.

Іншаземец мае права падаць абскарджанне (апеляцыю) Кіраўніку Упраўлення па справах іншаземцаў адносна атрыманага рашэння ў справе атрымання дазволу на часовае пражыванне. Абскарджанне падаецца ў пісьмовым выглядзе праз Ваяводу, які прыняў дадзенае рашэнне, на працяну 14 дзён пасля яго прыняцця.

У ходзе працэдуры абскарджання Кіраўнік Упраўлення па справах іншаземцаў можа (*):

  • прызнаць правамернасць выдачы дазволу на часовае пражыванне - у гэтым выпадку ён анулюе абскарджанае рашэнне Ваяводы і прымае новае рашэнне, растлумачваючы ў абгрунтаванні прычыны гэтага анулявання,

  • прыйсці да высновы, што неабходныя ўмовы для атрымання дазволу не былі выкананы - у дадзеным выпадку ён пакіне рашэнне ў сіле і падрабязна абгрунтуе сваё меркаванне,

  • давесці, што рашэнне было прынята з парушэннем палажэнняў працэдуры і што неабходны аб'ём справы, які трэба было прааналізаваць, істотным чынам уплывае на вынік разгляду справы - у гэтым выпадку ён анулюе рашэнне Ваяводы і кіруе справу на яго імя яшчэ раз для паўторнага разгляду.

(*) – самыя тыповыя заключэнні

Іншаземцу, які пасля анулявання рашэння органу І інстанцыі атрымаў дазвол на часовае пражыванне на тэрыторыі Польшчы, выдаецца карта пабыту. Гэты дакумент выдаецца ў сувязі са службовымі абавязкамі Ваяводай, які разглядаў справу ў І інстанцыі.

Перайдзіце да закладкі: «Адміністрацыйныя працэдуры» («Сродкі абскарджання») і да закладкі «Самыя частыя памылкі», каб больш падрабязна азнаёміцца з працэдурай падачы апеляцыі.

===============================================================================================

Памятай!

  • Калі дазвол Вам не выдадзены і ў Вас няма падстаў для далейшага пражывання ў Польшчы, Вы мусіце пакінуць тэрыторыю Польшчы на працягу 30 дзён ад даты атрымання Вамі рашэння аб пакіданні ў сіле рашэння Ваяводы, выдадзенага Кіраўніком Упраўлення па справах іншаземцаў. Калі Вы не выедзеце, у адносінах да Вас можа быць вынесена рашэнне аб прымусовым вяртанні (прайдзіце ў закладку: «Абавязак вяртання і забарона паўторнага ўезду», каб даведацца больш падрабязна).

  • У выпадку падачы наступнай заявы на атрыманне дазволу на часовае ці безтэрміновае пражыванне (г. зн. на пастаяннае пражыванне ці на пражыванне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС) у гэтым тэрміне, заява не будзе разгледжана. Таму што заканадаўчыя нормы прадугледжваюць адмову ў разглядзе такой заявы. Адмова разгляду заявы на дазвол наступае ў форме пісьмовай пастановы, на якую можна падаць скаргу.

===============================================================================================

Lorem ipsum dolor sit amet consectetur adipisicing elit. Voluptatum sed necessitatibus in voluptas, laboriosam adipisci aliquam earum libero sapiente