Дазвол на часовае пражыванне ў сувязі з іншымі абставінамі (для ўладальнікаў нацыянальных гуманітарных віз, выданых уладамі Рэспублікі Польшча)

Выберыце актуальнае для Вас пытанне альбо азнаёмцеся з поўнай інфармацыяй аб дазволе

Рашэнне

Пасля разгляду доказаў і магчымым іх дадаткам, Ваявода прымае адміністрацыйнае рашэнне адносна выдачы дазволу, калі ён мяркуе, што няма ніякіх перашкодаў для яго выдачы, а таксама калі ён ацэніць, што патрабаванні адносна заявы былі цалкам выкананы.

Іншаземцу, які атрымаў дазвол на атрыманне карты пабыту (падрабязей у закладцы: «Карта пабыту»).

===============================================================================================

Адмоўнае рашэнне адносна дазволу на пражыванне

Ваявода прымае адміністрацыйнае рашэнне аб адмове іншаземцу ў выдачы дазволу на часовае пражыванне, калі ён будзе меркаваць, што існуюць падставы для адмовы ў выдачы дазволу, яны могуць быць звязаны з:

  • невыкананнем патрабаванняў з улікам абазначанай мэты знаходжання ці ўстанаўленне факту, што абставіны, якія з'яўляюцца падставай для выдачы дадзенага дазволу, не апраўдваюць пражыванне іншаземца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на тэрмін звыш 3 месяцаў, ці

  • запісам дадзеных іншаземца ў рэестры іншаземцаў, знаходжанне якіх на тэрыторыі Рэспублікі Польшча з'яўляецца непажаданым, ці фактам запісу дадзеных іншаземца ў Шэнгенскай Інфармацыйнай Сістэме з мэтай адмовы ўезду, ці

  • абаронай ці дзяржаўнай бяспекай альбо аховай грамадзянскай бяспекі і парадку або абставінамі, якія вынікаюць з міжнародных пагадненняў, абавязковых для выканання Рэспублікай Польшча, ці

  • падачай у ходзе працэдуры выдачы дазволу на часовае пражыванне заявы, якая змяшчае непраўдзівыя персанальныя дадзеныя ці інфармацыю, альбо далучэннем да заявы дакументаў, змяшчаючых у сабе такія дадзеныя ці інфармацыю, альбо прадстаўленнем хлуслівых сведчанняў ці ўтойванне праўды, альбо падробкай ці заменай дакументу з мэтай яго выкарыстання ў якасці сапраўднага, альбо выкарыстаннем такога дакументу ў якасці дзейнічаючага, ці

  • адсутнасцю згоды на лячэнне, у сітуацыі абавязку праходжання прымусовага лячэння на падставе ч. 1 арт. 40 Закону ад 5 снежня 2008 г. аб папярэджванні і барацьбе з інфекцыямі і заразнымі хваробамі ў людзей,

  • падачай заявы падчас нелегальнага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ці нелегальнага знаходжання на дадзенай тэрыторыі на дату выдачы рашэння.

Рашэнне аб адмове дазволу на часовае пражыванне можна абскардзіць у кіраўніка Упраўлення па справах іншаземцаў (падрабязней у закладцы: «Абскарджанне»).

===============================================================================================

Памятай!

  • Абскарджанне рашэння Ваяводы адносна дазволу - гэта Ваша права, а не абавязак.

  • Калі дазвол не быў Вам выдадзены і ў Вас няма падстаў для далейгаша пражывання ў Польшчы і Вы своечасова не падалі абскарджанне (апеляцыю) на рашэнне Ваяводы, Вы мусіце пакінуць тэрыторыю Польшчы на працягу 30 дзён ад даты, калі рашэнне Ваяводы стала канчатковым. Калі Вы не выедзеце, у адносінах да Вас можа быць вынесена рашэнне аб прымусовым вяртанні (прайдзіце ў закладку «Абавязак вяртання і забарона паўторнага ўезду», каб даведацца больш падрабязна).

  • У выпадку падачы наступнай заявы на атрыманне дазволу на часовае ці безтэрміновае пражыванне (г. зн. на пастаяннае пражыванне ці на пражыванне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС) у гэтым тэрміне, заява не будзе разгледжана. Таму што заканадаўчыя нормы прадугледжваюць адмову ў разглядзе такой заявы. Адмова разгляду заявы на дазвол наступае ў форме пісьмовай пастановы, на якую можна падаць скаргу.

===============================================================================================

Lorem ipsum dolor sit amet consectetur adipisicing elit. Voluptatum sed necessitatibus in voluptas, laboriosam adipisci aliquam earum libero sapiente