Дазвол на часовае пражыванне ў сувязі з іншымі абставінамі (для ўладальнікаў нацыянальных гуманітарных віз, выданых уладамі Рэспублікі Польшча)

Выберыце актуальнае для Вас пытанне альбо азнаёмцеся з поўнай інфармацыяй аб дазволе

Запаўненне заявы

  • Магчымасць запоўніць заяву ў МАС (Модуль Абслугоўвання Спраў, польск. MOS - Moduł Obsługi Spraw) даступна толькі пасля ўваходу ў свой профіль карыстальніка.

  • Неабходна, каб пры запаўненні і падачы заявы Вы кіраваліся інструкцыямі, якія знаходзяцца ў растлумачэнні да заявы.

  • У першую чаргу перайдзіце ў закладку «Мой профіль», каб зарэгістравацца (калі ў Вас яшчэ няма свайго профіля) альбо Вы можаце ўвайсці ў сістэму (калі Вы яшчэ гэтага не зрабілі).

    У выпадку тэхнічных праблемаў, звязаных з рэгістрацыяй ці ўваходам у сістэму, перайдзіце ў секцыю «пазбегнуць памылак» (закладка «База пытанняў і адказаў») альбо - у выпадку, калі Вы не знайдзеце патрэбнай інфармацыі ў гэтай секцыі - звяжыцеся з тэхнічнай дапамогай.

  • Калі Вы застаеце знаходзіцца ў сваім профіле перайдзіце ў секцыю запаўнення заявы. Выберыце «Дазвол на часовае пражыванне», калі Вы жадаеце хадайнічаць аб атрыманні дазволу на часовае пражыванне ў сувязі з іншымі абставінамі.

    Перад тым, як пачаць запаўняць анкету анлайн, рэкамендуецца азнаёміцца з інфармацыяй адносна найчасцей спатыканых памылках, якія дапушчаюцца заяўнікамі, яна размешчана ў секцыі: «Пазбегні памылак» (націсні, каб перайсці ў закладку «Самыя распаўсюджаныя памылкі»”).

  • Заява суправаджаецца кантэкстнай дапамогай, якая дапамагае запоўніць заяву. Калі ў Вас узнікнуць пытанні адносна заявы, зайдзіце ў закладку: База пытанняў і адказаў. Калі ў Вас з'явіліся дадатковыя сумнівы, звярніцеся ў орган, у які Вы падаеце заяву (падрабязную інфармацыю Вы знайдзеце у секцыі Кантакты) ці паведамце аб сваіх сумнівах непасрэдна асобе, якая Вас абслугоўвае ў офісе.

===============================================================================================

Абавязкова памятай!

  • Запаўненне і зацвярджэнне заявы анлайн не азначае факту яго фактычнай падачы.

  • Правільна запоўненая заява будзе мець канчатковы выгляд толькі тады, калі яна будзе падпісана ад рукі асобай, якая гэтую заяву падае.

  • Пасля таго, як Вы запоўнілі і падалі заяву анлайн (у МАС), распячатайце гэтую заяву, а пасля падпішыце яе. Такім чынам прыгатаваную заяву разам з дадатковымі дакументамі на імя Ваяводы, у юрысдыкцыі якога знаходзіцца Ваша месца пражывання ў Польшчы, прад'явіце падчас візіту ва Упраўленні.

===============================================================================================

Lorem ipsum dolor sit amet consectetur adipisicing elit. Voluptatum sed necessitatibus in voluptas, laboriosam adipisci aliquam earum libero sapiente