Дазвол на часовае пражыванне ў сувязі з іншымі абставінамі (для ўладальнікаў нацыянальных гуманітарных віз, выданых уладамі Рэспублікі Польшча)

Выберыце актуальнае для Вас пытанне альбо азнаёмцеся з поўнай інфармацыяй аб дазволе

Патрабаванні

Для атрымання іншаземцам дазволу на часовае пражыванне па іншых абставінах з мэтай, абазначанай у п. 9 ч. 1 арт. 186 Закону аб іншаземцах, ён павінен агульным чынам здзейсніць наступныя патрабаванні:

  • быць асобай, якая мае права на атрыманне дадзенага дазволу - мець грамадзянства Рэспублікі Беларусь і на момант падачы заявы на атрыманне дадзенага дазволу легальна знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на падставе нацыянальнай візы, якая была выдадзена ўладамі Рэспублікі Польшча з мэтай прыезду па гуманітарным прычынам у дзяржаўных інтарэсах альбо ў сілу міжнарожных абавязацельстваў (з абазначэннем «D21» на візавай наклейцы) альбо на падставе дадзенай візы, якая была працягнута ў адпаведнасці са спецыяльнымі палажэннямі (г. зн. пасля заканчэння першапачатковага тэрміну дзеяння такой візы).

  • гэтая акалічнасць з'яўляецца падставай для падачы заявы на атрыманне дазволу на часовае пражыванне, і адначасова павінна абгрунтоўваць знаходжанне іншаземца на тэрыторыі Польшчы звыш 3 месяцаў;

  • здзейсніць фармальныя патрабаванні, звязаныя з дазволам, у тым ліку: падаць заяву асабіста, на форме (бланцы) разам з неабходнымі дадатковымі дакументамі, а таксама прад'явіць актуальны праязны дакумент (альбо ў абгрунтаваных выпадках, калі іншаземец не мае праязнога дакументу і атрымаць яго немагчыма - іншы дакумент, які пацверджвае яго асобу), здаць адпячаткі пальцаў (за выняткам выпадкаў, калі гэта фізічна немагчыма і ў выпадку непаўналетняга ўзросту ніжэй 6 году жыцця); Няма патрэбы аплаты гербавага збору;

  • адсутнічаюць акалічнасці, якія абгрунтоўваюць адмову ў ініцыіраванні, прыпыненні і спыненні працэсу разгляду заявы альбо адмову выдання дазволу;

Lorem ipsum dolor sit amet consectetur adipisicing elit. Voluptatum sed necessitatibus in voluptas, laboriosam adipisci aliquam earum libero sapiente