Дазвол на часовае пражыванне ў сувязі з іншымі абставінамі (для ўладальнікаў нацыянальных гуманітарных віз, выданых уладамі Рэспублікі Польшча)

Выберыце актуальнае для Вас пытанне альбо азнаёмцеся з поўнай інфармацыяй аб дазволе

Працэдура разгляду

У працэдуры разгляду справы па атрыманню дазволу на часовае пражыванне ў сувязі з іншымі абставінамі бокам з'яўляецца выключна іншаземец. Гэта ён запаўняе заяву ў МАС, пасля распячатвае яе, падпісвае і асабіста падае разам з неабходнымі дадатковымі дакументамі. У гэтых дзеяннях іншаземца не можа замяніць давераная асоба.

===============================================================================================

Калі іншаземец - гэта:

  • непаўналетняя асоба - заяву на атрыманне дазволу на пастаяннае пражыванне падаюць бацькі альбо вызначаныя судом апекуны, або адзін з бацькоў або адзін з апекуноў, вызначаных судом;

  • цалкам недзеяздольная асоба - заяву на атрыманне дазволу на пастаяннае пражыванне падае апякун, вызначаны судом;

  • непаўналетняя асоба без апекі - заяву на атрыманне дазволу на пастаяннае пражыванне падае папячыцель;

Пры падачы заявы на атрыманне дазволу на пражыванне непаўналетняй асобе, якой да дня падачы заявы споўнілася 6 гадоў, абавязковым з'яўляецца яе прысутнасць.

===============================================================================================

Органам, кампетэнтным разглядаць заявы з'яўляецца Ваявода па месцу жыхарства іншаземца - гэты Ваявода прымае заяву ад іншаземца, пачынае (альбо адмаўляе) і праводзіць працэдуру разгляду па атрыманні дазволу на часовае пражыванне. Органам вышэйшай ступені адносна Ваяводы з'яўляецца Кіраўнік Упраўлення па справах іншаземцаў.

Разгляд і адміністрацыйная працэдура па атрыманні дазволу на часовае пражыванне пачынаецца па просьбе, выражанай ў заяве.

===============================================================================================

Адмова ў разглядзе справы

Апроч выпадку непрадстаўлення адпячаткаў пальцаў, Ваявода адмаўляе ў разглядзе справы на атрыманне дазволу, калі на дзень падачы заявы ёсць прынамсі адна з ніжэй пералічаных акалічнасцяў, якія абазначаны ў ч. 1 арт. 99 Закону аб іншаземцах:

  • іншаземец мае дазвол безтэрміновага пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча (дазвол на пастаяннае пражыванне / дазвол на пражыванне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС),

  • знаходзіцца ў Польшчы на падставе Шэнгенскай візы, якая дае права толькі на ўезд на гэтую тэрыторыю, выдадзенай с мэтай, абазначанай у п. 23 ч. 1 арт 60 Закону аб іншаземцах (г. зн. прыбыццё па гуманітарных прычынах, у інтарэсах дзяржавы ці ў сувязі з міжнароднымі абставінамі),

  • знаходзіцца ў Польшчы на падставе дазволу на часовае пражыванне, выдадзенага ў выпадках, абазначаных у ч. 1 арт. 181 Закону аб іншаземцах - гэта дазвол, выдадзены ў сувязі з асаблівымі абставінамі, якія вымагаюць кароткатэрміновага знаходжання,

  • знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча пад дзеяннем форм міжнароднай аховы (статус бежанца, дадатковая ахова, часовая ахова) ці дзяржаўнай аховы (прытулак, дазвол на талерантнае знаходжанне, гуманітарны від на жыхарства), альбо хадайнічае аб атрыманні міжнароднай аховы ці прытулку,

  • затрыманы, знаходзіцца ў ахоўваемай установе ці пад стражай, ці ў дачыненні да яго ўжываецца мера стрымання ў выглядзе забароны на выезд з краіны.

  • адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды ці знаходзіцца ў папярэднім заключэнні,

  • знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча пасля таго, як быў абавязаны вярнуцца, а тэрмін яго дабраахвотнага вяртання, абазначаны ў рашэнні, на падставе якога ён абавязаны вярнуцца, яшчэ не прайшоў, таксама ў выпадку працягвання гэтага тэрміну.

  • абавязаны пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Польшча ў выпадках, пра якія гаворка ў ч. 6 арт. 299 Закону аб іншаземцах.

  • знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Польшча.

Адмова разгляду заявы на дазвол наступае ў форме пісьмовай пастановы, на якую можна падаць скаргу.

===============================================================================================

Уся працэдура разгляду справы на атрыманне дазволу на часовае пражыванне збудавана заканадаўцам з улікам таго, што іншаземец будзе абавязаны з'явіцца ў Ваяводскім Упраўленні толькі двойчы - першы раз пры падачы заявы, а пасля - для атрымання персанальнай карты пабыту пасля атрымання дазволу. Магчымыя дадатковыя візіты могуць быць абумоўлены выключна ходам разгляду кожнай канкрэтнай справы.

Дакумент, які змяшчае інфармацыю адносна разгляду справы, разам з яе нумарам, плануемай датай заканчэння разгляду, а таксама аб праве азнаёміцца з матэрыяламі справы і дапоўніць іх, будзе перададзены іншаземцу падчас яго візіту ва Упраўленні альбо выслана праз ePUAP (калі іншаземец папросіць гэты спосаб дастаўкі карэспандэнцыі) або на адрас іншаземца, зазначаны ў заяве (ці скіраваны на давераную асобу, калі яна была вызначана). Такі дакумент можа змяшчаць просьбу паправіць фармальныя недахопы заявы і/ці просьбу далучыць да заявы неабходныя дадатковыя дакументы.

У ходзе разгляду справы адміністрацыйны орган павінен прадстаўляць баку неабходныя дадзеныя і ўказанні. Калі іншаземец не прадставіць усе доказы, неабходныя для выдачы дазволу на этапе падачы заявы, орган улады пісьмова выкліча яго прадставіць іх у тэрміне, які выносіць не менш чым 14 дзён. У выпадку, калі пасля азнаямлення выявіцца, што позва (дакумент, які выклікае іншаземца ва Упраўленне) не з'яўлецца для іншаземца зразумелай, іншаземец павінен папрасіць орган улады растлумачыць яе. Позва будзе даручана іншаземцу пад распіску праз паштовага аператара на зазначаны ім адрас, ці ў электронным выглядзе праз ePUAP, калі іншаземец папросіць гэты спосаб дастаўкі карэспандэнцыі (альбо яна будзе даручана яго даверанай асобе, калі такая была вызначана).

Падрабязныя правілы дастаўкі рэгламентаваны ў 8 частцы Раздзелу 1 Адміністрацыйна-выканаўчага Кодэксу - Даручэнні. Больш падрабязная інфармацыя аб даручэннях знаходзіцца ў секцыі: Адміністрацыйныя працэдуры.

===============================================================================================

Памятай!

  • Заяўнік павінен быць зацікаўлены актыўным супрацоўніцтвам з органам улады ў справе сваёй заявы.

  • Змяняючы паштовы адрас паведамце орган улады аб гэтым факце.

  • Выязжаючы за мяжу, вызначце давераную асобу для атрымання карэспандэнцыі ў Польшчы.

  • Больш падрабязна ў закладцы: Самыя распаўсюджаныя памылкі.

===============================================================================================

Lorem ipsum dolor sit amet consectetur adipisicing elit. Voluptatum sed necessitatibus in voluptas, laboriosam adipisci aliquam earum libero sapiente