Дазвол на часовае пражыванне ў сувязі з іншымі абставінамі (для ўладальнікаў нацыянальных гуманітарных віз, выданых уладамі Рэспублікі Польшча)

Выберыце актуальнае для Вас пытанне альбо азнаёмцеся з поўнай інфармацыяй аб дазволе

Нарматыўныя дакументы

Дазвол на часовае пражыванне ў сувязі з іншымі абставінамі для ўладальнікаў нацыянальных гуманітарных віз было сфармулявана ў нарматыўных актах 11 главы V Раздзелу Закону ад 12 снежня 2013 г. аб іншаземцах (г. зн. Заканадаўчы Веснік ад 2021 г., паз. 2354, з пазнейшымі змяненнямі).

Матэрыяльна-прававыя патрабаванні адносна яго атрымання абазначаны ў п. 9 ч. 1 арт. 186 адзначанага закону.

Палажэнні, якія датычаць атрымання дадзенага дазволу, здзяйсняюцца ў спалучэнні з палажэннямі адносна выдання ўсіх відаў дазволаў на часовае пражыванне, якія абазначаны ў главе 1 V Раздзелу: Агульная частка.

Закон змяшчае таксама спасылку на выканаўчыя акты, якія нармалізуюць адпаведныя пытанні, якія датычаць атрымання дадзенага дазволу, у прыватнасці:

  • Пастановы Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі ад 17 красавіка 2019 г. адносна заявы на атрыманне іншаземцу дазволу на часовае пражыванне (Заканадаўчы Веснік з 2019 г., паз. 779).

  • Пастановы Міністра унутраных спраў і адміністрацыі ад 14 чэрвеня 2022 г. адносна грамадзянстваў, валоданне якімі дае права іншаземцам падаваць заявы на атрыманне дазволу на часовае пражыванне, аб якім гаворка ў п. 9 ч. 1 арт. 186 Закону ад 12 снежня 2013 г. аб іншаземцах (Заканадаўчы Веснік паз. 1335)

  • Пастановы Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі ад 26 ліпеня 2022 г. адносна збораў, якія спаганяюцца ў Рэспубліцы Польшча з іншаземцаў за выданне і замену дакументаў, што могуць быць выдадзены іншаземцам, а таксама парадак іх аплаты (Заканадаўчы Веснік ад 2022 г. паз. 1583).

Lorem ipsum dolor sit amet consectetur adipisicing elit. Voluptatum sed necessitatibus in voluptas, laboriosam adipisci aliquam earum libero sapiente