Дазвол на часовае пражыванне ў сувязі з іншымі абставінамі (для ўладальнікаў нацыянальных гуманітарных віз, выданых уладамі Рэспублікі Польшча)

Выберыце актуальнае для Вас пытанне альбо азнаёмцеся з поўнай інфармацыяй аб дазволе

Дакументы

а. Дакументы, неабходныя на этапе падачы заявы

Іншаземец, хадайнічаючы аб дазволе на часовае пражыванне ў сувязі з іншымі абставінамі, абазначанымі ў п. 9 ч. 1 арт. 186 Закону аб іншаземцах, павінен прадставіць Ваяводзе, у юрысдыкцыі якога знаходзіцца месца яго пражывання, наступныя дакументы:

  • запоўнены згодна з інструкцыяй бланк заявы на атрыманне дазволу на часовае пражыванне - інакш заява можа быць не разгледзена. Правілы запаўнення заявы прадстаўлены ў наступным этапе: «Запаўненне заявы».

  • ксеракопію дзейнічаючага праязнога дакументу (прад'явіце арыгінал асобе, якая прымае Вашу заяву, інакш заява можа быць не разгледзена);

b. Іншыя дакументы

На этапе падачы заявы пажадана таксама прадставіць дакументы, неабходныя для пацверджання дадзеных, абазначаных у заяве, і акалічнасцяў, якія абгрунтоўваюць хадайніцтва аб выдачы дазволу на часовае пражыванне. Непрадстаўленне гэтых дакументаў не можа стаць прычынай неразгляду заявы, іх можна данесці пазней, але тэрмін атрымання рашэння па заяве залежыць ад даты прадстаўлення гэтых дакументаў. Калі да заявы не былі далучаны патрэбныя дакументы, Ваявода выкліча Вас з мэтай іх падачы ў адпаведны дзень, не меншы чым 14 дзён.

Прадстаўленне поўнага пакету дакументаў на этапе падачы заявы адпавядае інтарэсам заяўніка. Гэта ўпарадкоўвае і спрашчае працэдуру, паколькі орган улады ўжо на пачатковым этапе можа зрабіць правільныя высновы адносна становішча іншаземца, што, безумоўна, паскорвае працэс разгляду заявы і нівелюе рызыку, звязаную з неабходнасцю дапоўніць дакументы іншаземцам у ходзе далейшага разгляду заявы на атрыманне дазволу на часовае пражыванне.

Сведчанні, якія патрэбна прадставіць у ходзе разгляду заявы:

  • дакументы, якія пацверджваюць намер застацца ў Польшчы на тэрмін звыш 3 месяцаў (напрыклад працоўны дагавор, даведка з ВНУ), альбо заява, якая пацверджвае гэты намер.

===============================================================================================

Памятай!

  • дакументы павінны быць далучаны ў арыгінале альбо копіі, засведчанай натарыяльна альбо упаўнаважанай асобай, якая з'яўляецца юрыскансультантам ці адвакатам; пасведчанне адпаведнасці копіі арыгіналу можа ажыццявіць упаўнаважаны супрацоўнік Ваяводскага упраўлення ў Бюро падачы пры прадстаўленні арыгіналу дакумента;

  • дакументы, пададзеныя на замежнай мове, павінны быць прынесены з прысяжным перакладам на польскую мову; рэестр прысяжных перакладчыкаў вядзецца Міністэрствам Юстыцыі і даступны тут.

===============================================================================================

Lorem ipsum dolor sit amet consectetur adipisicing elit. Voluptatum sed necessitatibus in voluptas, laboriosam adipisci aliquam earum libero sapiente