Дазвол на часовае пражыванне ў сувязі з іншымі абставінамі (для ўладальнікаў нацыянальных гуманітарных віз, выданых уладамі Рэспублікі Польшча)

Выберыце актуальнае для Вас пытанне альбо азнаёмцеся з поўнай інфармацыяй аб дазволе

Падача заявы

Закон аб іншаземцах прадугледжвае абавязак асабістай падачы іншаземцам заявы аб атрыманні дазволу на часовае пражываннее – інакш заява можа быць не разгледзена.

Гэты абавязак павінен быць выкананы самае позняе - у апошні дзень законнага знаходжання іншаземца на тэрыторыі Польшчы (у выпадку дадзенай канкрэтнай заявы патрэбна, каб непасрэдна перад яе падачай іншаземец знаходзіўся на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на падставе нацыянальнай візы, выдадзенай для мэтаў, якія абазначаны ў п. 23 ч. 1 арт. 60 Закону аб іншаземцах). Незахаванне гэтага тэрміну можа стаць прычынай адмовы атрымання дазволу (калі працэдура разгляду заявы пачнецца).

Заява, запоўненая ў МАС, пасля яе распячаткі і подпісу, падаецца разам з дадаткрвымі дакументамі Ваяводзе па месцу жыхарства іншаземца пасля папярэдняга запісу (рэзервацыі візіту) у Аддзеле па справах іншаземцаў Ваяводскага Упраўлення ці яго прадстаўніцтва. Падчас падачы заявы іншаземец павінен пакінуць адпячаткі пальцаў, прад'явіць дзейнічаючы праязны дакумент і далучыць неабходныя дакументы (больш інфармацыі Вы знайдзеце ў закладцы: «Дакументы»).

Калі заява была пададзена падчас легальнага знаходжання і не змяшчала фармальных недахопаў ці была запоўнена своечасова, Ваявода пакіне ў праязным дакуменце іншаземца штамп, які пацверджвае факт падачы заявы. Знаходжанне іншаземца лічыцца законным з даты падачы заявы да даты, калі рашэнне адносна выдачы дазволу на часовае пражыванне стане канчатковым.

===============================================================================================

Памятай!

  • Аддзелы, якія адказваюць за справы іншаземцаў у Ваяводскіх Упраўленнях, прынялі сістэму электроннага запісу прыёму заяў. Абавязкова азнаёмцеся з правіламі запісу (рэзервацыі) візіту ва Упраўленне. Час чакання можа быць доўгі, таму не адкладвайце і запісвайцеся на візіт загадзя.

  • Калі падчас Вашага легальнага знаходжання ў Польшчы візіт немагчымы, Вы можаце выслаць заяву па пошце (рашаючым з'яўляецца дата адпраўкі ў паштовым аддзяленні Poczta Polska S.A.) альбо ў электронным выглядзе праз ePUAP (Электронная Платформа Паслуг Грамадзянскай Адміністрацыі), альбо Вы можаце пакінуць заяву ў офісе Упраўлення (асабіста альбо з дапамогай іншай асобы). У гэтым выпадку Вы, аднак, будзеце выкліканы асабіста наведаць Упраўленне ў вызначаны Ваяводам дзень. Калі Вы не з'явіцеся ў вызначаны тэрмін, Ваша заява не будзе разгледжана.

===============================================================================================

Таксама памятай!

  • Атрыманне штампу ў праязным дакуменце не дае Вам права падарожнічаць па тэрыторыі краін Шэнгенскай зоны.

===============================================================================================

Lorem ipsum dolor sit amet consectetur adipisicing elit. Voluptatum sed necessitatibus in voluptas, laboriosam adipisci aliquam earum libero sapiente