Дазвол на часовае пражыванне ў сувязі з іншымі абставінамі (для ўладальнікаў нацыянальных гуманітарных віз, выданых уладамі Рэспублікі Польшча)

Выберыце актуальнае для Вас пытанне альбо азнаёмцеся з поўнай інфармацыяй аб дазволе

Уступ

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў Польшчы на падставе нацыянальных віз,  выданых па гуманітарных прычынах, у сувязі з дзяржаўнымі патрэбамі або міжнароднымі абавязацельствамі (так званыя гуманітарныя візы, з абазначэннем «D 21» на візавай наклейцы), могуць працягнуць сваё законнае знаходжанне ў Польшчы з дазволам на часовае пражыванне ў сувязі з іншымі абставінамі, якія абазначаны ў п. 9 ч. 1 арт. 186 Закону аб іншаземцах. Гэта часовы дазвол на пражыванне, звязаны з акрэсленай сітуацыяй.

===============================================================================================

Дазвол на часовае пражыванне - гэта права, якое даецца грамадзянам трэціх дзяржаў (г. зн. іншаземцам, якія не маюць грамадзянства ЕС, Нарвегіі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, а таксама членам іх сем'яў, якія далучаюцца да іх ці пражываюць з німі ў Польшчы) на часовае (да 3 гадоў) пражыванне ў Польшчы.

===============================================================================================

Гэты дазвол выдаецца на падставе заявы, якая падаецца на бланку па спрошчанай працэдуры. Дастаткова давесці намер знаходзіцца ў Польшчы даўжэй чым 3 месяцы і здзейсніць фармальныя патрабаванні.

У рамках адміністрацыйнай працэдуры атрымання дадзенага дазволу іншаземцу не патрэбна даводзіць, у прыватнасці, што ён мае сродкі на існаванне, медычную страхоўку альбо гарантаванае месца жыхарства і, такім чынам, ён здзяйсняе ўмовы, якімі звычайна абумоўлена атрыманне часовага дазволу на пражыванне (віда на жыхарства). Атрыманне дадзенага дазволу не прадугледжвае аплату гербавага збору і дазваляе рэалізаваць мэту пражывання, не прадугледжаную заканадаўчымі нормамі.

Дадзены дазвол выдаецца ў форме адміністрацыйнага рашэння Ваяводай, у юрысдыкцыі якога знаходзіцца месца пражывання іншаземца, а ў выпадку апеляцыйнага разгляду - кіраўніком Упраўлення па справах іншаземцаў, на разавай аснове, тэрмінам на 3 гады.

Гэты дазвол не можа быць выдадзены іншаземцу паўторна - што не азначае адсутнасць магчымасці далейшай легалізацыі пражывання ў Польшчы. Для таго, каб мець магчымасць працягнуць сваё законнае знаходжанне ў Польшчы да моманту заканчэння тэрміну дзеяння дазволу, патрэбна падаць заяву на другі від дазволу на часовае пражыванне (напрыклад, дазвол на часовае пражыванне з мэтай навучання) ці дазвол на неабмежаваны тэрмін (г. зн. дазвол на пастаяннае пражыванне ці дазвол на пражыванне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС)

===============================================================================================

Памятай!

  • Магчымасць спрошчанай легалізацыі пражывання з'яўляецца адной з праяў асаблівай падтрымкі Польшчай беларускага народу, які перажывае рэпрэсіі ў сваёй краіне з жніўня 2020 г.

  • Дазвол на часовае пражыванне, апісаны ў дадзеным артыкуле, датычыць грамадзян трэціх дзяржаў, якія маюць грамадзянства краіны, абазначанай у выканаўчым заканадаўстве. Паколькі ў адпаведным нарматыўным акце на сённяшні дзень узгадваюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць права падаваць заявы на атрыманне дадзенага дазволу, з мэтай спрашчэння было абазначана, што дадзены дазвол прызначаны менавіта ім. Звярніце ўвагу, што каталог грамадзянстваў ўладальнікаў гуманітарных віз, якія маюць права на атрыманне дадзенага дазволу, можа ў будучым змяніцца.

===============================================================================================

Lorem ipsum dolor sit amet consectetur adipisicing elit. Voluptatum sed necessitatibus in voluptas, laboriosam adipisci aliquam earum libero sapiente