Абскарджанне
Орган вышэйшай ступені адносна Ваяводы ў справах аб выдачы дазволаў на часовае пражыванне з'яўляецца Кіраўнік Упраўлення па справах іншаземцаў. Задачы Кіраўніка Упраўлення па справах іншаземцаў у сферы апеляцый па гэтых справах выконвае Аддзел легалізацыі пражывання Упраўлення па справах іншаземцаў.
Іншаземец мае права падаць абскарджанне (апеляцыю) Кіраўніку Упраўлення па справах іншаземцаў адносна атрыманага рашэння ў справе атрымання дазволу на часовае пражыванне. Абскарджанне падаецца ў пісьмовым выглядзе праз Ваяводу, які прыняў дадзенае рашэнне, на працяну 14 дзён пасля яго прыняцця.
У ходзе працэдуры абскарджання Кіраўнік Упраўлення па справах іншаземцаў можа (*):
прызнаць правамернасць выдачы дазволу на часовае пражыванне - у гэтым выпадку ён анулюе абскарджанае рашэнне Ваяводы і прымае новае рашэнне, растлумачваючы ў абгрунтаванні прычыны гэтага анулявання,
прыйсці да высновы, што неабходныя ўмовы для атрымання дазволу не былі выкананы - у дадзеным выпадку ён пакіне рашэнне ў сіле і падрабязна абгрунтуе сваё меркаванне,
давесці, што рашэнне было прынята з парушэннем палажэнняў працэдуры і што неабходны аб'ём справы, які трэба было прааналізаваць, істотным чынам уплывае на вынік разгляду справы - у гэтым выпадку ён анулюе рашэнне Ваяводы і кіруе справу на яго імя яшчэ раз для паўторнага разгляду.
(*) – самыя тыповыя заключэнні
Іншаземцу, які пасля анулявання рашэння органу І інстанцыі атрымаў дазвол на часовае пражыванне на тэрыторыі Польшчы, выдаецца карта пабыту. Гэты дакумент выдаецца ў сувязі са службовымі абавязкамі Ваяводай, які разглядаў справу ў І інстанцыі.
Перайдзіце да закладкі: «Адміністрацыйныя працэдуры» («Сродкі абскарджання») і да закладкі «Самыя частыя памылкі», каб больш падрабязна азнаёміцца з працэдурай падачы апеляцыі.
===============================================================================================
Памятай!
Калі дазвол Вам не выдадзены і ў Вас няма падстаў для далейшага пражывання ў Польшчы, Вы мусіце пакінуць тэрыторыю Польшчы на працягу 30 дзён ад даты атрымання Вамі рашэння аб пакіданні ў сіле рашэння Ваяводы, выдадзенага Кіраўніком Упраўлення па справах іншаземцаў. Калі Вы не выедзеце, у адносінах да Вас можа быць вынесена рашэнне аб прымусовым вяртанні (прайдзіце ў закладку: «Абавязак вяртання і забарона паўторнага ўезду», каб даведацца больш падрабязна).
У выпадку падачы наступнай заявы на атрыманне дазволу на часовае ці безтэрміновае пражыванне (г. зн. на пастаяннае пражыванне ці на пражыванне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС) у гэтым тэрміне, заява не будзе разгледжана. Таму што заканадаўчыя нормы прадугледжваюць адмову ў разглядзе такой заявы. Адмова разгляду заявы на дазвол наступае ў форме пісьмовай пастановы, на якую можна падаць скаргу.
Калі Вы баіцеся вяртацца ў Беларусь, напрыклад, у сувязі з апазіцыйнай дзейнасцю, Вы можаце звярнуцца з заявай аб міжнароднай ахове. Памятайце аб тым, што падчас разгляду справы адносна абавязку іншаземца вярнуцца, абставіны, якія могуць быць падставай для выдачы дазволу на жыхарства па гуманітарным прычынам ці дазволу на талерантнае знаходжанне, разглядаюцца ў кожным выпадку па службовай неабходнасці.
===============================================================================================
Lorem ipsum dolor sit amet consectetur adipisicing elit. Voluptatum sed necessitatibus in voluptas, laboriosam adipisci aliquam earum libero sapiente