Рашэнне
Пасля разгляду доказаў і магчымым іх дадаткам, Ваявода прымае адміністрацыйнае рашэнне адносна выдачы дазволу, калі ён мяркуе, што няма ніякіх перашкодаў для яго выдачы, а таксама калі ён ацэніць, што патрабаванні адносна заявы былі цалкам выкананы.
Іншаземцу, які атрымаў дазвол на атрыманне карты пабыту (падрабязей у закладцы: «Карта пабыту»).
===============================================================================================
Адмоўнае рашэнне адносна дазволу на пражыванне
Ваявода прымае адміністрацыйнае рашэнне аб адмове іншаземцу ў выдачы дазволу на часовае пражыванне, калі ён будзе меркаваць, што існуюць падставы для адмовы ў выдачы дазволу, яны могуць быць звязаны з:
невыкананнем патрабаванняў з улікам абазначанай мэты знаходжання ці ўстанаўленне факту, што абставіны, якія з'яўляюцца падставай для выдачы дадзенага дазволу, не апраўдваюць пражыванне іншаземца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на тэрмін звыш 3 месяцаў, ці
запісам дадзеных іншаземца ў рэестры іншаземцаў, знаходжанне якіх на тэрыторыі Рэспублікі Польшча з'яўляецца непажаданым, ці фактам запісу дадзеных іншаземца ў Шэнгенскай Інфармацыйнай Сістэме з мэтай адмовы ўезду, ці
абаронай ці дзяржаўнай бяспекай альбо аховай грамадзянскай бяспекі і парадку або абставінамі, якія вынікаюць з міжнародных пагадненняў, абавязковых для выканання Рэспублікай Польшча, ці
падачай у ходзе працэдуры выдачы дазволу на часовае пражыванне заявы, якая змяшчае непраўдзівыя персанальныя дадзеныя ці інфармацыю, альбо далучэннем да заявы дакументаў, змяшчаючых у сабе такія дадзеныя ці інфармацыю, альбо прадстаўленнем хлуслівых сведчанняў ці ўтойванне праўды, альбо падробкай ці заменай дакументу з мэтай яго выкарыстання ў якасці сапраўднага, альбо выкарыстаннем такога дакументу ў якасці дзейнічаючага, ці
адсутнасцю згоды на лячэнне, у сітуацыі абавязку праходжання прымусовага лячэння на падставе ч. 1 арт. 40 Закону ад 5 снежня 2008 г. аб папярэджванні і барацьбе з інфекцыямі і заразнымі хваробамі ў людзей,
падачай заявы падчас нелегальнага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ці нелегальнага знаходжання на дадзенай тэрыторыі на дату выдачы рашэння.
Рашэнне аб адмове дазволу на часовае пражыванне можна абскардзіць у кіраўніка Упраўлення па справах іншаземцаў (падрабязней у закладцы: «Абскарджанне»).
===============================================================================================
Памятай!
Абскарджанне рашэння Ваяводы адносна дазволу - гэта Ваша права, а не абавязак.
Калі дазвол не быў Вам выдадзены і ў Вас няма падстаў для далейгаша пражывання ў Польшчы і Вы своечасова не падалі абскарджанне (апеляцыю) на рашэнне Ваяводы, Вы мусіце пакінуць тэрыторыю Польшчы на працягу 30 дзён ад даты, калі рашэнне Ваяводы стала канчатковым. Калі Вы не выедзеце, у адносінах да Вас можа быць вынесена рашэнне аб прымусовым вяртанні (прайдзіце ў закладку «Абавязак вяртання і забарона паўторнага ўезду», каб даведацца больш падрабязна).
У выпадку падачы наступнай заявы на атрыманне дазволу на часовае ці безтэрміновае пражыванне (г. зн. на пастаяннае пражыванне ці на пражыванне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС) у гэтым тэрміне, заява не будзе разгледжана. Таму што заканадаўчыя нормы прадугледжваюць адмову ў разглядзе такой заявы. Адмова разгляду заявы на дазвол наступае ў форме пісьмовай пастановы, на якую можна падаць скаргу.
Калі Вы баіцеся вяртацца ў Беларусь, напрыклад, у сувязі з апазіцыйнай дзейнасцю, Вы можаце звярнуцца з заявай аб міжнароднай ахове. Памятайце аб тым, што падчас разгляду справы адносна абавязку іншаземца вярнуцца, абставіны, якія могуць быць падставай для выдачы дазволу на жыхарства па гуманітарным прычынам ці дазволу на талерантнае знаходжанне, разглядаюцца ў кожным выпадку па службовай неабходнасці.
===============================================================================================
Lorem ipsum dolor sit amet consectetur adipisicing elit. Voluptatum sed necessitatibus in voluptas, laboriosam adipisci aliquam earum libero sapiente