Запаўненне заявы
Магчымасць запоўніць заяву ў МАС (Модуль Абслугоўвання Спраў, польск. MOS - Moduł Obsługi Spraw) даступна толькі пасля ўваходу ў свой профіль карыстальніка.
Неабходна, каб пры запаўненні і падачы заявы Вы кіраваліся інструкцыямі, якія знаходзяцца ў растлумачэнні да заявы.
У першую чаргу перайдзіце ў закладку «Мой профіль», каб зарэгістравацца (калі ў Вас яшчэ няма свайго профіля) альбо Вы можаце ўвайсці ў сістэму (калі Вы яшчэ гэтага не зрабілі).
У выпадку тэхнічных праблемаў, звязаных з рэгістрацыяй ці ўваходам у сістэму, перайдзіце ў секцыю «пазбегнуць памылак» (закладка «База пытанняў і адказаў») альбо - у выпадку, калі Вы не знайдзеце патрэбнай інфармацыі ў гэтай секцыі - звяжыцеся з тэхнічнай дапамогай.
Калі Вы застаеце знаходзіцца ў сваім профіле перайдзіце ў секцыю запаўнення заявы. Выберыце «Дазвол на часовае пражыванне», калі Вы жадаеце хадайнічаць аб атрыманні дазволу на часовае пражыванне ў сувязі з іншымі абставінамі.
Перад тым, як пачаць запаўняць анкету анлайн, рэкамендуецца азнаёміцца з інфармацыяй адносна найчасцей спатыканых памылках, якія дапушчаюцца заяўнікамі, яна размешчана ў секцыі: «Пазбегні памылак» (націсні, каб перайсці ў закладку «Самыя распаўсюджаныя памылкі»”).
Заява суправаджаецца кантэкстнай дапамогай, якая дапамагае запоўніць заяву. Калі ў Вас узнікнуць пытанні адносна заявы, зайдзіце ў закладку: База пытанняў і адказаў. Калі ў Вас з'явіліся дадатковыя сумнівы, звярніцеся ў орган, у які Вы падаеце заяву (падрабязную інфармацыю Вы знайдзеце у секцыі Кантакты) ці паведамце аб сваіх сумнівах непасрэдна асобе, якая Вас абслугоўвае ў офісе.
===============================================================================================
Абавязкова памятай!
Запаўненне і зацвярджэнне заявы анлайн не азначае факту яго фактычнай падачы.
Правільна запоўненая заява будзе мець канчатковы выгляд толькі тады, калі яна будзе падпісана ад рукі асобай, якая гэтую заяву падае.
Пасля таго, як Вы запоўнілі і падалі заяву анлайн (у МАС), распячатайце гэтую заяву, а пасля падпішыце яе. Такім чынам прыгатаваную заяву разам з дадатковымі дакументамі на імя Ваяводы, у юрысдыкцыі якога знаходзіцца Ваша месца пражывання ў Польшчы, прад'явіце падчас візіту ва Упраўленні.
===============================================================================================
Lorem ipsum dolor sit amet consectetur adipisicing elit. Voluptatum sed necessitatibus in voluptas, laboriosam adipisci aliquam earum libero sapiente